Знайсці
29.01.2024 / 17:23РусŁacБел

На музыкаў Nizkiz завялі крыміналку. Яны на Валадарцы

Музыкаў гурта Nizkiz Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшу і Змітра Халяўкіна перавялі ў следчы ізалятар у Мінск, даведаўся Mayday team. 

Перавод у СІЗА азначае, што на музыкаў завялі крымінальныя справы. Якія менавіта «злачынствы» ставяць у віну ўдзельнікам гурта, на гэты момант невядома.

Пра затрыманне траіх удзельнікаў гурта Nizkiz стала вядома 6 студзеня. У Магілёве былі затрыманыя вакаліст і аўтар песень Аляксандр Ільін, бас-гітарыст Сяргей Кульша і бубнач Зміцер Халяўкін. Пазней усіх траіх абвінавацілі ў «распаўсюдзе, вырабе, захоўванні, перавозцы інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) і прызначылі адміністрацыйныя арышты.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК выклаў відэа з музыкамі Nizkiz, пагражаюць пяццю гадамі

«Хлопцаў шкада, але калі ўжо людзі навучацца?!» Чаму ў затрыманні Nizkiz пачалі вінаваціць саміх музыкаў

Лявон Вольскі: Я выдатна разумею хлопцаў з Nizkiz, бо жыў такім жыццём не адзін год

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031