Знайсці
22.01.2024 / 15:201РусŁacБел

Жыхар Гомельшчыны памёр ад 6,6 праміле алкаголю ў крыві. Гэта антырэкорд?

Судовы эксперт устанавіў прычыну смерці жыхара Жыткавіцкага раёна, якога выявілі без прыкмет жыцця сваякі. Выпадак адбыўся ў адной з вёсак. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, якая прыбыла па выкліку, канстатавала смерць мужчыны.

Фота: sudexpert.gov.by

Напярэдадні ён ездзіў у Жыткавічы і па вяртанні ў вёску, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, прасіў аднавяскоўцаў пачаставаць яго алкаголем.

Высветлілася, што прычынай смерці 34-гадовага мужчыны стала атручэнне алкаголем. Канцэнтрацыя этылавага спірту ў яго крыві апынулася несумяшчальнай з жыццём — 6,6 праміле.

Цяжкая ступень вострай інтаксікацыі, выкліканая ўжываннем алкаголю, пры якой магчымая смерць, ужо надыходзіць пры канцэнтрацыі этылавага спірту ў крыві ад 3 да 5 праміле, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
5
0
Кастусь/адказаць/
23.01.2024
Генофонд очищается
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031