Знайсці
10.01.2024 / 15:5112РусŁacБел

Вольга Карач не плануе зʼязджаць з Літвы

Актывістка будзе звяртацца ў Еўрапейскі суд, паведаміла яна «Свабодзе».

Вольга Карач будзе абскарджваць рашэнне літоўскага суда ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека, і зʼязджаць з Літвы не плануе, бо мае часовы від на жыхарства, дзейны да жніўня 2024 году, які, як паабяцалі літоўскія ўлады, будуць прадаўжаць, піша «Свабода».

«У рашэнні не было ніякіх аргументаў. Усё, што было напісана — што я магу ў будучыні супрацоўнічаць з расейскай выведкай. Гэта гучыць забаўна, мяне яшчэ ніводнага разу ў жыцці не судзілі за тое, што я магу зрабіць», — сказала Вольга Карач.

Сёння Літоўскі суд канчаткова адмовіў Вользе Карач у палітычным прытулку. 

У жніўні мінулага года Дэпартамент міграцыі прыняў рашэнне не даваць Карач прытулак, паколькі, на думку Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, яе пражыванне ў Літве ўяўляе пагрозу з-за яе сувязяў з расійскай разведкай.

Карач атрымлівала від на жыхарства ў Літве з 2014 года, а ў мінулым годзе падала прашэнне аб прытулку.

У 2022 годзе Мінск прызнаў арганізацыю «Наш дом» экстрэмісцкай, а ў 2021 годзе беларускі КДБ унёс яе ў спіс тэрарыстаў.

Чытайце таксама:

Суд у Літве прызнаў законнай адмову Вользе Карач у палітычным прытулку

Літоўскі суд канчаткова адмовіў Вользе Карач у палітычным прытулку

«А, пацук! Пацук!» Як працуе новае трэш-шоу Маргарыты Ляўчук

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
8
Сумна
3
Абуральна
1
0
Джек Блэк/адказаць/
10.01.2024
Фемида знает своё, По логике событий-должен быть арест и уголовное дело по факту шпионажа?
0
ЧЫСЦІЛЬШЧЫК/адказаць/
11.01.2024
1) Вы журналісты павінны ПАМЯТАЦЬ, што дыктар асудзіў русагента Баранчыка і К 2) Што дыктатар выкінуў Суздальцева....-- таму «Мінск прызнаў арганізацыю «Наш дом» экстрэмісцкамй, а ў 2021 годзе беларускі КДБ унёс яе ў спіс тэрарыстаў.» --- гэта НЕ ёсьць аргумент , што русмірагент Карач - гэта «беларускі дэмакрат»! ( я маю факты супраць яе) \\І адкуль у яе куча грошаў ? ---- Пытаньне для вас? Які «лозунг» абвясціў бандыцкі Крэмль як «прычына» вайны ? (мова)
1
ЧЫСЦІЛЬШЧЫК/адказаць/
11.01.2024
Вадзім, Вадзім, Так і больш таго -- русмірагент Карач ненавідзіць ўсё беларускае-- толькі Расея
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031