Знайсці
05.01.2024 / 12:02РусŁacБел

Рарытэтны аўтамабіль коштам 610 тысяч рублёў спрабавалі вывезці з Беларусі

Па экспертызу звярнуліся нават у Мінкульт.

Рарытэтнае аўто 1947 года выпуску спрабавалі вывезці з Беларусі без неабходных дакументаў. Незаконны вываз транспартнага сродку, які з'яўляецца культурнай каштоўнасцю, выявілі гродзенскія мытнікі ў пункце пропуску «Каменны Лог», паведамляе прэс-служба беларускай мытні.

На такім легкавым аўтамабілі маркі «ЗІС 110» ехаў у Літву грамадзянін Расіі. Выбраўшы «зялёны калідор», кіроўца пацвердзіў тое, што тавары, якія падлягаюць абавязковаму дэклараванню, у яго адсутнічаюць.

Пры правядзенні мытнага кантролю супрацоўнікі мытні звярнулі ўвагу на дату выпуску аўто, указаную ў тэхнічным пашпарце.

Машына была выпушчана ў 1947 годзе, а транспартныя сродкі, вырабленыя да 1 студзеня 1951 года, адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцей. Таму іх трэба дэклараваць.

Тое, што транспартны сродак адносіцца да катэгорыі культурных каштоўнасцяў, пацвердзілі і ў Мінкульце

Кошт незадэклараванага рарытэтнага аўто склаў каля 610 тысяч рублёў.

У дачыненні да грамадзяніна Расіі распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 4 арт. 15.5 КаАП (недэклараванне альбо наданне недакладных звестак аб таварах). Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф да 30% ад кошту незадэклараванага тавару.

Чытайце таксама:

За колькі прадаюць савецкія ёлачныя цацкі? Паглядзіце, ці не можаце вы разбагацець

«Жонка, вядома, не ў захапленні». Берасцеец купіў савецкі ЛАЗ-699Р за тысячу даляраў, а ўклаў ужо 10 тысяч

«Я больш люблю вазіць расліны, чым людзей». «Кветкамабіль» брэсцкага садоўніка людзі ўжо пазнаюць на вуліцах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
8
Сумна
3
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031