Знайсці
29.12.2023 / 09:278РусŁacБел

«У мяне самая дарагая хвароба ў свеце». Беларускі стэндапер расказаў пра страшнае захворванне

Аляксандр Калінкін расказаў, што хворы на СМА — спінальную мышачную атрафію. 

«У мяне самая дарагая хвароба ў свеце — спінальная мышачная атрафія. Калі коратка, то ў мяне паступова адміраюць усе мышцы ў арганізме, пачынаючы ад рук, ног, спіны, сэрца. А далей — вы ведаеце.

Нават такія простыя рэчы, як устаць з крэсла ці падняцца па сходах у мяне выклікаюць цяжкасці. 

Некаторыя захапляюцца мной і маім імкненнем да жыцця. Але ў мяне проста няма выбару.

Аб чым я мару? Проста жыць, як звычайны чалавек», — кажа ён у відэа.

@aliaksandrkalinki#беларускіцікток#беларусывпольше#warsaw#укрінськийтікток#беларускаямова#чесність#польша♬ оригинальный звук - Aliaksandr Kalinkin

На стэндапе Аляксандр казаў, што хадзіць яму цяжка, бо яго збіла машына. У каментарах пад відэа цяпер тлумачыць: «Цяжкая тэма. Так было сказаць лягчэй».

СМА (спінальная мышачная атрафія) — генетычнае нервова-мышачнае захворванне, якое паражае рухальныя нейроны спіннога мозгу і прыводзіць да нарастаючай мышачнай слабасці. Захворванне носіць прагрэсуючы характар, слабасць пачынаецца з мышцаў ног і ўсяго цела і з развіццём захворвання даходзіць да мышцаў, якія адказваюць за глытанне і дыханне. Пры гэтым інтэлект хворых СМА абсалютна захаваны.

У залежнасці ад цяжкасці сімптомаў вылучаюць 4 асноўныя тыпы праксімальнай СМА: СМА 1, СМА 2, СМА 3. СМА 4. Чым раней выяўляюцца першыя прыкметы хваробы, чым ярчэй выяўленыя сімптомы, тым яны цяжэйшыя і тым хутчэй прагрэсуе захворванне.

Лекі ад СМА вельмі дарагія, больш за мільён даляраў.

Чытайце таксама:

«Мы з братам асуджаныя на смерць». Хлопец з Бярозы расказаў, як выжывае з СМА і на што спадзяецца ў наступным годзе

Мінздароўя расказала, колькі дзяцей са СМА ўжо атрымалі самы дарагі ў свеце прэпарат

У Беларусі ўпершыню зацвердзілі пратакол лячэння дзяцей са СМА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
1
label.reaction.facepalm
1
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
52
label.reaction.anger
2
29.12.2023
Помогают ли взрослым эти уколы? Пока не видела сборы для взрослых на эти лекарства, но они не возвращают те навыки, которые были утрачены из-за болезни, а только останавливают дальнейшее развитие поэтому и колоть надо ребенку как можно раньше. Да и охотнее собирают только детям в основном. Желаю чуда
29.12.2023
Міт, "нравятся" комментарии "умников", которые ни черта не смыслят, но дают советы, по большевистски 
30.12.2023
Міт, Той хто 'прыдумаў лек' перш уклаў мільёны даляраў на яго распрацоўку, тесты і сертыфікацыю без гарантый поспеху. Таму мае права на кампенсацыю сваіх затрат. Калі б ён не стварыў, людзі паміралі б і далей. Лепей падумаць чаму некаторыя дзяржавы побач ў намі трацяць мільярды з бюджэта на тое каб забіваць людзей, а не reverse engineering лекаў ад СМА.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031