Знайсці
07.12.2023 / 14:364РусŁacБел

«Гэта магнітныя міны». Што распавёў беларус, затрыманы ў Расіі па справе тэракта на БАМе

На відэа, распаўсюджаным ФСБ, затрыманы, імя якога не раскрываецца, а твар заблюраны, прызнаецца ў датычнасці да выбухаў на БАМе.

Ён кажа, што яму напісаў таварыш у тэлеграме, пацікавіўся, ці ездзіць той у Расію і калі паедзе наступны раз, прапанаваў завезці пасылку за ўзнагароджанне. З гэтым чалавекам затрыманы быў знаёмы некалькі гадоў.

«Потым паўсталі пытанні. Я пачаў распытваць, што, чаго, чаму, і ён патлумачыў, што гэта», — гаворыць мужчына на відэа ФСБ.

Паводле яго, суразмоўца яму паведаміў, што гэта магнітныя міны, каб падарваць які-небудзь састаў і спыніць рух на БАМе.

«Я пагадзіўся, даехаў да Северабайкальска, усталяваў прыладу, што выклікала пашкоджанне двух саставаў», — кажа чалавек на відэа.

Сёння ФСБ Расіі паведаміла, што за падрыў цягнікоў на БАМе затрыманы грамадзянін Беларусі, які пражывае ў Літве. Мужчына нібыта дзейнічаў «пад кантролем спецслужбаў Украіны». 

Уначы з 29 на 30 лістапада на перагоне Ітыкіт-Акусікан Усходне-Сібірскай чыгункі падчас руху па Паўночнамуйскім тунэлі (яго даўжыня 15 кіламетраў) загарэўся вагон грузавога цягніка, які перавозіў паліва (у тым ліку авіяцыйнае) і каляровыя металы.

Пазней у Паўночнамуйскім тунэлі на Байкала-Амурскай магістралі загарэўся яшчэ адзін састаў з грузам.

Была заведзена крымінальная справа за тэракт. 

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
23
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
26
07.12.2023
idyiot.......
0
Антып/адказаць/
07.12.2023
Мала што магнітныя, дык яшчэ і  ўзарваліся ў патрэбны момант у патрэбным месцы. Цікава, як удалося ўсё разлічыць?
0
Князь Астрожскі/адказаць/
07.12.2023
- Ты на масковію ездіш? - Так, хтосьці ж павінен карміць жывёлу. - Вось табе магнітная міна. Наступным разам завязеш ім падарунка. - Слухай, а дай дзве..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031