Знайсці
27.11.2023 / 20:208РусŁacБел

Кіраўнік Apple распавёў, людзей з якімі якасцямі ён з радасцю возьме на працу

«Навыкі праграмавання або наяўнасць вышэйшай адукацыі неабавязковыя», — падкрэсліў Цім Кук. Расказваем, што мільярдэр адзначыў яшчэ.

Генеральны дырэктар карпарацыі Apple і мільярдэр Цім Кук. Фота: Evan Agostini / AP

Выданне Business Insider прагледзела новае інтэрв'ю кіраўніка Apple Ціма Кука, якое ладзілася на платформе BBC Sound. У ім Цім Кук распавёў, каго менавіта ён гатовы ўзяць да сябе на працу і якія якасці ён больш за ўсё шануе ў кандыдатах.

Сярод такіх якасцяў — уменне супрацоўнічаць і працаваць у камандзе.

«Гэта неверагодна, калі ўсе мае супрацоўнікі лічаць, што 1+1=3, а не 2. Тут пытанне не ў матэматыцы, а ў нараджэнні новай ідэі. Ваша ідэя плюс мая – і атрымліваецца агульная трэцяя. Гэта лепш, чым калі б кожны заставаўся пры сваім меркаванні і не дзяліўся», — разважаў падчас інтэрв'ю Цім Кук.

Мільярдэр падкрэсліў, што

яго ў кандыдатах вабіць дапытлівы розум, адсутнасць страху задаваць пытанні, творчы падыход і ідэалістычнае жаданне змяніць свет.

Пры гэтым «неабавязкова» мець вышэйшую адукацыю і навыкі праграмавання.

«Apple наймае людзей з усіх слаёў грамадства, у тым ліку і без вышэйшай адукацыі. У нас таксама працуюць людзі, якія займаюцца праграмаваннем рэдка, ці ўвогуле не ўмеюць гэтага рабіць. Галоўнае, гэта цікаўнасць, смеласць, творчасць і жаданне будучых супрацоўнікаў мяняць свет, не задавальняючыся тым, што і так ёсць сёння», — адзначыў кіраўнік Apple.

Аднак выданне Business Insider звяртае ўвагу, што працэс разгляду заяўкі на працу ў Apple «вельмі строгі». Здаралася так, што некаторым кандыдатам даводзілася бываць на 13 гутарках, бо кампанія вельмі пільна адсочвае і падбірае тых, каго збіраецца дапусціць да сваіх сакрэтаў і прадуктаў

Чытайце таксама:

Менш за 1000 еўра. Цэны на новы iPhone ў суседзяў 

«Ці не краў я?» Як айцішнікі праходзяць паліграф дзеля працы

Мая найгоршая праца. Ставіліся, як да смецця, кожны тыдзень жадалі смерці

Відэаканферэнцыі негатыўна адбіваюцца на працы мозга і сэрца, вочныя заняткі і сустрэчы — не

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
3
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Илье/адказаць/
28.11.2023
Экзальтированный старпер, думает что в кофте и джинсах, он также хорош как столет назад. Надо вовремя уходить.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
28.11.2023
ЯНКА

Зачем покупать то, что вырабляецца в США здесь или в Эвропе, если оно стоит в 10 раз дороже только потому, что вырабляецца в США. Особенно ели это такое примитивное овно, как жидкость для полоскания рта. Делать это будет только полный идиот. А дурак почему-то я.
0
ЯНКА/адказаць/
29.11.2023
Максим Дизайнер, я не зразумеў палёт вашае думкі 😀. Напрыклад, зубная шчотка «Амвэй» вырабляецца ў Нямеччыне й каштуе 12,5 даляраў, а тая вадкасьць — 10,5. Гэтыя кошты прадстаўленыя на афіцыйным амэрыканскім сайце й ня надта адрозьніваюцца ад Эўрапейскіх.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031