Знайсці
26.11.2023 / 18:1242РусŁacБел

«Дзеці стаялі і плакалі». Чарга па салдацкую кашу ў Гомелі расцягнулася на сотні метраў, не ўсім хапіла

Сёння ў Гомелі адзначалі 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адным з самых масавых мерапрыемстваў стала раздача салдацкай кашы: чарга па яе расцягнулася на сотні метраў.

Скрыншот відэа ў тыктоку galuny3003

Жанчына пад нікам galuny3003 апублікавала ў тыктоку відэа горада на Сожам, на якім бачна, як шмат людзей стаіць у чарзе для таго, каб атрымаць бясплатную кашу. «Паглядзіце, якая кіламетровая чарга стаіць па кашу, − каментуе жанчына за кадрам і, здаецца, захапляецца гэтым. — Я таксама заняла чаргу хаця б для таго, каб зняць усё гэта. Так, цяжкія гады. Вось там у хвосціку мая чарга».

Бачна, што ў чарзе шмат пенсіянераў, а таксама людзей з маленькімі дзецьмі. Некаторыя жанчыны чакаюць кашу з дзіцячымі вазочкамі. Блогерка ідзе 23 секунды і за гэты час не паспявае паказаць чаргу цалкам: але зразумела, што яна расцягнулася на сотні метраў.

@galuny3003#гомельскаяобласть✌️#беларусь#беларусь#жлобин♥️#гомельтут#жлобин_беларусь#беларусь#беларусь♬ оригинальный звук - Галинка

У наступным відэа гамяльчанка абуралася тым, што пярлоўкі на ўсіх не хапіла: «Арганізатары, тыя, хто раскладваў кашу, яны што, не бачылі, што чарга доўгая, а каша ўжо заканчваецца?! Яны ж маглі сказаць, каб людзі не займалі чаргу. Перад намі заставалася літаральна тры чалавекі, і ўсё скончылася. Вельмі засмуціліся многія дзеці. Проста стаялі і плакалі».

@galuny3003#беларусь#беларусь#жлобин_беларусь#гомельтут#гомельскаяобласть✌️#гомель#беларусь♬ оригинальный звук - Галинка

Жанчына таксама раскрытыкавала некаторых бацькоў, якія, на яе думку, няправільна адрэагавалі на сітуацыю: «Не тлумачаць многія бацькі, што такое Вялікая Айчынная вайна і кошт гэтай кашы. Я чула такую рэпліку: «Вось, такая кіламетровая чарга стаіць за пярлоўкай. Пярлоўка што, у краме скончылася?» Гэта адказала мама свайму сыну, які ішоў і сказаў, што таксама хоча гэтую кашу. Дык вось, дарослыя, няўжо вы не разумееце кошт гэтай кашы? Рэч жа не ў пярлоўцы зусім. Гэта ж сімвал іншага. Навошта вы ўвогуле прыйшлі на гэтае мерапрыемства, калі вы не разумееце сутнасці гэтага ўсяго?»

Чытайце таксама:

На плошчы 1000-годдзя Віцебска ўстановяць флагшток «для патрыятычнага ўзбагачэння»

У Барысаве правялі рэканструкцыю баёў 1812 года

Беларускіх школьнікаў правяраюць на «патрыятызм»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
7
label.reaction.facepalm
82
label.reaction.smile
36
label.reaction.omg
3
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
5
1
даведка /адказаць/
27.11.2023
Ещё не так давно на таких мероприятиях массы кормили именно гречневой кашей с тушёнкой.
0
Пан Усялян /адказаць/
27.11.2023
Сраныя рабы... Якое маральнае жабрацтва, стаяць у чарзе па кашу... Маральная дэградацыя ідзе з апярэджанне графікаў усталяваных таварышам ПУ. Як недзе раней чытаў, нават калі ў Беларусі застанецца палова насельніцтва, то гэтыя 4.5 мільёны адборных рабоў кампенсуюць нястачу астатніх 4.5 мільёнаў. Жывёльны сусьвет, людзі ўжо настолькі звыкліся з рабствам, жабрацтвам і нястачай усяго, што страцілі адчуванне рэчаіснасці. Я часам не маю моцы ўжо верыць некаторым навінамі, настолькі неверагоднымі яны з'яўляюцца... Але гэтыя навіны аказваюцца толькі адлюстраваннем дзікай рэчаіснасці, у якой людзі ўжо даўно зведзеныя на адзін узровень з жывёлай... Няма словаў...
0
Янка/адказаць/
27.11.2023
Калі лукашэнкаўскія прапагандысты вырашылі імітыяваць савецкую жаўнерскую кашу часоў WW2, то адразу ўзнікае пытанне - а якое мяса яны туды клалі (калі яно там увогуле было)? І вось тут адразу варта ўзгадаць, што ЗША перадалі СССР па лэнд-лізу звыш за 2 млрд. банак тушанага мяса агульнай вагой амаль што 647 тыс. тонаў. А агульнай вага харчоў ад ЗША склала амаль што 4,478 млн. тонаў. Прадукцыйнасць дрэнна механізванай савецкай калгаснай сельскай гаспадаркі і ў мірныя часы была невысокай - што ўжо гаворыць пра ваенныя часы, калі сельская гаспадарка фактычна была пазбаўленая мужчынскіх рук?

P.S.:Пасля сканчэння WW2 СССР сплаціў ЗША толькі 7 адсоткаў сродкаў, страчаных ЗША на пастаўкі ў СССР.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031