Знайсці
01.11.2023 / 08:21РусŁacБел

Чэмпіянат свету па футболе ў 2034 годзе прыме Саудаўская Аравія

Праваабаронцы кажуць, што ўлады Саудаўскай Аравіі выкарыстоўваюць спорт, каб адцягнуць увагу свету ад унутраных праблем — такая тактыка вядомая як «спортвошынг» (гэта значыць адмыванне рэпутацыі з дапамогай спорту).

Barlaman Today

Саудаўская Аравія засталася адзінай краінай, якая прэтэндуе на правядзенне чэмпіянату свету па футболе 2034 года. У аўторак Аўстралія адмовілася ад намеру стаць гаспадыняй турніру, і цяпер заяўка Эр-Рыяда павінна быць ухвалена, піша Бі-бі-сі.

Аўстралійская футбольная асацыяцыя вырашыла, што замест мундыяля мае намер засяродзіцца на сваіх планах правесці Кубак Азіі па футболе сярод жанчын у 2026 годзе і клубны чэмпіянат свету па футболе ў 2029-м.

Чэмпіянат свету па футболе 2026 года адбудзецца ў ЗША, Мексіцы і Канадзе (у ЗША чэмпіянат свету праходзіў у 1994 годзе, а Мексіка прыме яго ў трэці раз: там ЧС праводзіўся ў 1970-м і 1986-м гадах).

Марока, Партугалія і Іспанія прымуць мундыяль 2030 года, некаторыя матчы пры гэтым адбудуцца ў Аргенціне, Парагваі і Уругваі ў гонар 100-годдзя першага чэмпіянату свету).

ФІФА раней заявіла, што чэмпіянат свету па футболе 2034 года можа адбыцца альбо ў Азіі, альбо ў Акіяніі. Таму Аўстралія разглядалася як адзіны канкурэнт Саудаўскай Аравіі.

Хоць заяўку Саудаўскай Аравіі падтрымлівае Азіяцкая канфедэрацыя футбола, рашэнне правесці там чэмпіянат свету па футболе выкліча мноства спрэчак.

У адрас гэтай краіны неаднаразова гучалі абвінавачванні ў парушэнні правоў чалавека. Толькі ў адзін дзень у 2022 годзе там быў пакараны 81 чалавек, Эр-Рыяд таксама крытыкавалі за ўшчамленне правоў жанчын, крыміналізацыю гомасэксуальнасці, абмежаванне свабоды слова і ўдзел у вайне ў Емене.

У 2018 годзе рэпутацыя Саудаўскай Аравіі была сур'ёзна падарваная пасля забойства апазіцыйнага журналіста Джамаля Хашогі. Ён увайшоў у саудаўскае консульства і быў забіты спецыяльна дасланай з Эр-Рыяда групай асоб, падрыхтаваных да здзяйснення гэтага злачынства.

Праваабаронцы кажуць, што ўлады Саудаўскай Аравіі выкарыстоўваюць спорт, каб адцягнуць увагу свету ад унутраных праблем — падобная тактыка вядомая як «спортвошынг» (гэта значыць адмыванне рэпутацыі з дапамогай спорту).

На мінулым тыдні праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла ў сувязі з намерам Эр-Рыяда правесці чэмпіянат свету: «імавернасць таго, што ФІФА можа аддаць чэмпіянат свету па футболе 2034 года Саудаўскай Аравіі, нягледзячы на жахлівае становішча з правамі чалавека ў гэтай краіне і адмова праводзіць які-небудзь маніторынг, дэманструе, што адданасць ФІФА правам чалавека — гэта фікцыя».

У аўторак яшчэ адна праваабарончая арганізацыя, Amnesty International, заклікала ФІФА запатрабаваць ад Саудаўскай Арабіі ўзяць на сябе «выразныя абавязкі, якія маюць абавязковую сілу». «Абавязкі ў галіне правоў чалавека павінны быць узгодненыя з патэнцыяльнымі гаспадарамі [турніру] да таго, як прымаюцца якія-небудзь канчатковыя пастановы аб правядзенні турніру», — сказана ў заяве Amnesty International.

Чытайце таксама:

Ліянель Месі атрымаў восьмы «Залаты мяч»

ФІФА адхіліла экс-кіраўніка іспанскай федэрацыі на тры гады за пацалунак

Гульца зборнай Італіі дыскваліфікавалі на 10 месяцаў з-за ставак. Ён вінны крэдыторам €3 мільёны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031