Знайсці
27.10.2023 / 23:563РусŁacБел

Wildberries уводзіць плату за фірмовыя пакеты 

З 30 кастрычніка беларускім пакупнікам маркетплэйса Wildberries давядзецца плаціць за фірмовыя пакеты ў пунктах выдачы заказаў. Пра гэта кампанія паведаміла кліентам праз персанальную рассылку, піша Office Life.

Фота ілюстрацыйнае

У дасланым паведамленні гаворыцца, што каштаваць пакеты будуць ад 17 да 51 капейкі. Гэтыя грошы будуць спісвацца з карты, прывязанай да балансу пакупніка.

У кампаніі тлумачаць, што так спрабуюць скараціць выкарыстанне пластыку і «захаваць прыроду». Пакупнікам таксама нагадваюць, што фірмовыя пакеты Wildberries — шматразовыя.

На расійскім рынку фірмовыя пакеты Wildberries сталі для пакупнікоў платнымі ў лютым 2023 года.

Раней паведамлялася, што за восем месяцаў 2023 года продаж тавараў Wildberries у Беларусі вырас на 73% і дасягнуў 748 млн рублёў.

Чытайце таксама:

Тавары для беларусаў на Ozon і Wildberries абклалі двайным падаткам

Wildberries зноў адмяніў плату за вяртанне тавару, але замест гэтага прыдумаў нешта новае

Wildberries запускае продаж электронікі і тэхнікі пад уласнай гандлёвай маркай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
1
Лайно/адказаць/
28.10.2023
Расійскія маркетплэйсы хай лепей бехгалтара ўводзяць з беларускім пашпартам, колькі ім трэба выплаціць кантрыбуцый Украіне і Беларусі)
1
Самая важная навіна/адказаць/
28.10.2023
Хто там у вас фанат гэтага лайна?
1
Максим Дизайнер/адказаць/
28.10.2023
Бизьняссс по-рюZZке: "Пакет нужен?Пакет нужен?Пакет нужен?Пакет нужен?А если найду?"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031