Знайсці
06.10.2023 / 14:08РусŁacБел

Ужо тры тыдні ў закрытым рэжыме працягваецца суд над музыкамі Tor Band. Ім пагражае да 12 гадоў калоніі

Палітзняволеных музыкаў вядомага беларускага гурта Tor Band Яўгена Бурло, Дзмітрыя Галавача і Андрэя Ярэмчыка затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Спачатку ім некалькі разоў запар прызначалі 15 сутак арышту за ўдзел у здымках кліпаў, а затым перавялі ў СІЗА, паведамляе «Вясна».

Гомельскі абласны суд пачаў разглядаць справу палітвязняў 14 верасня ў закрытым рэжыме. Працэс вядзе суддзя Сяргей Салоўскі. Пра падрабязнасці справы і сутнасць абвінавачання нічога не вядома.

У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць паводле 4 крымінальных артыкулаў:

  • ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
    ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім);
  • арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь);
  • арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Падтрымайце музыкаў: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Яўген Валер'евіч Бурло, Дзмітрый Валер'евіч Галавач, Андрэй Канстанцінавіч Ярэмчык

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031