Знайсці
28.09.2023 / 10:44РусŁacБел

Баранавіцкага пенсіянера асудзілі за лайк пад публікацыяй пра Лукашэнку

Суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў вынес прысуд Івану Норку, абвінаваціўшы яго ў паклёпе на Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Судовы працэс адбыўся яшчэ 22 жніўня і праходзіў у выязным пасяджэнні ў будынку аднаго з мясцовых ЖЭСаў. Суддзя — Мікалай Кміта.

Іван Норка. Фота: сацыяльныя сеткі

65-гадовага Івана Норку затрымалі і змясцілі пад варту 10 ліпеня, праз трое сутак перавялі пад хатні арышт, паведамляе «Берасцейская вясна».

Па матэрыялах абвінавачання, Норка ў «Аднакласніках» адзначыў падабайкай некую публікацыю. Аднак экспертыза выявіла ў ёй нібыта непраўдзівыя звесткі аб тым, што Аляксандр Лукашэнка датычны да злачынстваў трох відаў («акт тэрарызму», «забойства», «перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў»).

Суддзя Мікалай Кміта прысудзіў пенсіянеру з інваліднасцю паўтара года «хатняй хіміі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031