Знайсці
25.09.2023 / 09:3924РусŁacБел

Офіс Ціханоўскай прадставіў праект Канцэпцыі кампенсацый рэпрэсаваным

Офіс Святланы Ціханоўскай разам з праваабаронцамі, юрыстамі, няўрадавымі арганізацыямі распрацаваў праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды асобам, рэпрэсаваным у перыяд рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Дакумент размешчаны на сайце Ціханоўскай.

«Мэта Канцэпцыі — аднаўленне справядлівасці для тых, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі і парушэннямі правоў чалавека падчас праўлення Лукашэнкі», — гаворыцца ў анонсе праекта.

Дакумент мае намер аднавіць справядлівасць пасля злачынстваў, якія здзяйсняў рэжым Лукашэнкі ад пачатку яго праўлення з 1994 года.

Ён накіраваны на кампенсацыю шкоды пацярпелым праз аднаўленне іх у правах. Канцэпцыяй таксама прадугледжаны грашовыя выплаты альбо льготы, калі аднаўленне ў правах гэтага патрабуюць. Яна тычыцца не толькі асоб, якія пацярпелі ад рэпрэсій, але і іх блізкіх сваякоў і непаўналетніх.

Канцэпцыя прадугледжвае змены ў заканадаўстве — у тым ліку дэкрыміналізацыю некаторых артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Акрамя таго, у аснове Канцэпцыі ляжыць прызнанне статусу невінаватасці рэпрэсаваных асоб.

«Канцэпцыя — не проста крок да справядлівасці, але падмурак новай юрыдычнай сістэмы, у якой правы і свабоды грамадзян будуць паважацца і абараняцца», — пішуць распрацоўшчыкі.

Офіс просіць пра зваротную сувязь.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
3
Антыневерагодны/адказаць/
25.09.2023
Чаркашкварка, бачна што вы неверагодны які верыць у тое што праэкты офіса могуць напужаць лукашыстаў.
2
Смешна/адказаць/
25.09.2023
Офіс просіць пра зваротную сувязь.// А што, з офісам неяк можна звязацца? Нават каментары адключаны на ўсіх каналах Ціханоўскай.
25.09.2023
Айцішнік, дык можа гэта і была сапраўдная мэта офіса....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930