Знайсці
19.09.2023 / 11:2816РусŁacБел

Ціханоўская знаходзіцца на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Яна сустрэлася з віцэ-прэзідэнткай Microsoft

Беларуская лідарка Святлана Ціханоўская знаходзіцца на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. На палях саміту яна наведала офіс Microsoft у ААН, паведамляе Офіс палітыка.

 Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-служба палітыка

«Я сюды прыехала, каб адстойваць інтарэсы беларусаў. Я буду гаварыць пра нашых палітвязняў — неабходныя рашучыя дзеянні па іх вызваленні. Я буду гаварыць пра пагрозу незалежнасці — Расея павінна вывесці свае войскі і сваю ядзерную зброю з нашай краіны. Я буду гаварыць пра прыцягненне да адказнасці памагатых рэжыму, якія захапілі і незаконна ўтрымліваюць уладу.

Я буду гаварыць пра новыя пашпарты — беларусы павінны мець магчымасць легальна знаходзіцца і працаваць у іншых краінах. Я буду гаварыць праўду, у адрозненне ад прадстаўнікоў рэжыму, што будуць ілгаць на паседжаннях пра бяспечную ды квітнеючую Беларусь», — сказала Ціханоўская.

На палях генасамблеі ААН Святлана Ціханоўская наведала офіс Microsoft у ААН, паўдзельнічала ў дыскусіі, арганізаванай кампаніяй Microsoft на тэму, як тэхналагічныя кампаніі і штучны інтэлект могуць дапамагаць людзям падчас крызісаў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з віцэ-прэзідэнткай Microsoft Тэрэзай Хатсан, намесніцай кіраўніцы USAID Ізабэль Коўлман, паведамляе прэс-служба палітыка.

Ціханоўская падзякавала Microsoft за падтрымку беларускіх медыя і НДА пасля 2020 года і дамовілася, што кампанія будзе працягваць сваю праграму па Беларусі. У прыватнасці, сотні рэпрэсаваных беларускіх арганізацыяў змаглі атрымаць бясплатныя ці льготныя падпіскі на сэрвісы Microsoft Office, воблачныя сэрвісы кампаніі, а таксама юрыдычныя кансультацыі ад кампаніі.

Таксама кампанія распрацавала сістэму абыходу блакіроўкі «экстрэмісцкіх» медыя ў Беларусі, якая дазваляе беларусам унутры краіны пры дапамозе штучнага інтэлекту бяспечна заходзіць на забароненыя сайты, піша прэс-служба Ціханоўскай.

Таксама ў працы Генасамблеі ААН бярэ ўдзел намеснік старшыні Кабінета Валер Кавалеўскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
32
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
2
Владмих/адказаць/
19.09.2023
Опять Света в чем-то виновата? Сами -то на что способны? Поедьте в ООН, постучите туфлей по столу! Или, лучше всего, поучаствуйте в выборах на пост президента Беларуси . Западло?
19.09.2023
[Рэд. выдалена]
1
Ёсць некалькі але, а за выключэннем іх усё супер/адказаць/
21.09.2023
Каб не Света ды яе квмпашка і іх дзейнасць то ў Беларусі працавалі б НДА, крамы, ладзіліся б імпрэзы, верагодна нават дазвалялі б Дзяды ды Чарнобыльскі шлях і не саджалі за каменты. Свабоды, вядома, не было б але і таго жаху які ёсць зараз таксама не было б і так, вельмі верагодна што і вайны не здарылася б.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031