Знайсці
14.09.2023 / 17:0910РусŁacБел

Трох чалавек з Нароўлі судзілі за тое, што не ўсталі на выпускным вечары пад дзяржаўны гімн

На ўрачыстай частцы выпускнога вечара ў адной з нараўлянскіх школ давялося прысутнічаць мясцоваму жыхару Максіму Галавацкаму і яго сябрам. У момант, калі выконваўся дзяржаўны гімн Беларусі, ён і яшчэ два чалавекі засталіся сядзець на сваіх месцах.

Як піша «Гомельская Вясна», правапарушэнне было настолькі сур'ёзным, што пільнае вока праваахоўнікаў гэта заўважыла і, замест прафілактычнай гутаркі, супрацоўнікі Нараўлянскага РАУС паспяшаліся скласці адміністрацыйныя пратаколы на «злосных парушальнікаў правапарадку». 

Правабаронцам стала вядома, што 2 жніўня ў суддзе Нараўлянскага раёна суддзя Ваўрантовіч Аляксандр разглядаў адміністрацыйную справу 25-гадовага Максіма Галавацкага па артыкуле 24.54 КаАП РБ «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўных сімвалаў».

Вядома, што да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя і яго сябры. Пастанова суда пакуль невядомая, як і невядома, ці адбыўся разгляд спраў, заведзеных на яго сяброў.

Чытайце таксама:

Журналіст Андрэй Аляксандраў у калоніі схуднеў на 40 кілаграмаў

Бадзібілдару з Глыбокага далі паўтара гады калоніі

Мінчука за тры месяцы двойчы асудзілі за данаты. Агулам яму далі дзевяць з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
40
0
Беларус/адказаць/
14.09.2023
гоблен, Беларуская ідэя перамагла маскавіцкую акупацыю і ў 1918 і ў 1991 
А мяркаванне ботаў нам да дупы 
15.09.2023
Боже соляр храни))) Если чесно)) это пи**ец товарищи, дожились................
2
Инстамаск/адказаць/
15.09.2023
ненавіджу ябацек, ня трэбы рынгтон, бо пасодзюць. у ябацек у 'заканадаўстве' ёсць пералік выпадкаў, калі трэба выконваць гімн - тыпу ўрачыстасці, афіцыёз усякі. Дык могуць дакалупацца, што сваім рынгтогам ты робіш незаконныя дзеянні з дзярж сімввлам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031