Знайсці
09.08.2023 / 10:0412РусŁacБел

Які польскі горад найлепшы для жыцця. Апублікаваны рэйтынг

Найлепшы для жыцця ваяводскі цэнтр — Познань, найгоршы — Беласток — Businessinsider апублікаваў рэйтынг польскіх гарадоў. У ім улічваліся тры эканамічныя паказчыкі (узровень беспрацоўя, сярэдняя зарплата і даступнасць жылля), а таксама даступнасць бясплатнай медыцыны, узровень злачыннасці і якасць паветра, піша «Мост».

 Варшава. Фота: «Наша Ніва»

Паводле гэтых паказчыкаў найлепшым ваяводскім цэнтрам для жыцця прызнана Познань (28 балаў — чым ніжэйшая ацэнка, тым лепшая сітуацыя). На другім месцы — Катавіцы (39 балаў), на трэцім — Аполе (42 балы).

Самыя нізкія вынікі ў Беластока (74 балы), Кельцаў (64 балы) і Варшавы (60 балаў).

Самыя нізкія паказчыкі беспрацоўя, паводле рэйтынгу, у Познані, Катавіцах і Варшаве. А самыя высокія — у Беластоку, Кельцах і Любліне.

Па сярэдніх заробках лідзіруюць Кракаў, Гданьск і Варшава, а ў аўтсайдарах — Беласток, Кельцы і Гожаў Велькапольскі.

У Катавіцах, Гожаве Велькапольскім і Быдгашчы самае даступнае жыллё, самая складаная сітуацыя — у Варшаве, Беластоку і Гданьску.

Патрапіць на прыём доктара па NFZ (за кошт Нацыянальнага фонду здароўя) прасцей за ўсё ў Лодзі, Любліне і Кельцах, а складаней — у Шчэціне, Беластоку і Гожаве Велькапольскім.

Самы нізкі ўзровень злачыннасці ў Жэшаве, Ольштыне і Любліне, а самы высокі — у Катавіцах, Кракаве і Лодзі.

Самае чыстае паветра — у Аполе, Гожаве Велькапольскім і Познані, а найгоршыя паказчыкі — у Варшавы, Жэшава і Кракава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
3
Ха-ха
9
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
6
2
Литвин/адказаць/
09.08.2023
Прага Чешская
без Качинских Туска и инквизиции всего немецкого
свобода, расслабленность и реальная демократия
а ещё
Нюрберг, Мюнхен и Штутгард - но это для гурманов, партизанским умом немецкой культуры не полюбить
09.08.2023
Бобр, а немцы швейцарцы
2
Трэба дома бываць ня госьцем./адказаць/
09.08.2023
Агнэшка, а полякам Беларуси беларусами.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031