Знайсці
29.06.2023 / 23:154РусŁacБел

Падсалоджвальнік аспартам спрыяе развіццю раку — Reuters

Паводле крыніц агенцтва, зусім нядаўна Сусветная арганізацыя аховы здароўя шляхам даследавання выявіла, што самы распаўсюджаны падсалоджвальнік з'яўляецца канцэрагенам. Хутка можа надысці афіцыйнае прызнанне.

Фота: Getty Images

Штучны заменнік цукру аспартам, які масава выкарыстоўваецца ў свеце пры вытворчасці нізкакаларыйнай кока-колы ды іншых салодкіх напояў, можа быць вельмі хутка афіцыйна прызнаны канцэрагенам. Пра гэта агенцтву Reuters паведамілі крыніцы з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Па іх інфармацыі, рэгулятары СААЗ па даследаванні раку і харчовай бяспекі ў чэрвені завяршылі даследаванне, якое вызначыла ўласцівасць аспартаму ўплываць на ўзнікненне раку ў чалавека.

Услед за гэтым адкрыццём неўзабаве можа рушыць афіцыйнае прызнанне гэтага падсалоджвальніка небяспечным для ўжывання.

«Аб'яднаны экспертны камітэт па харчовых дабаўках (JECFA) і Міжнароднае агенцтва па даследаванні раку (IARC) правялі два асобныя канфідэнцыйныя даследаванні і вызначылі, што асноўны кампанент кока-колы, падсалоджвальнік аспартам, з'яўляецца ўзбуджальнікам раку. Ужо 14 ліпеня павінна быць выдадзена афіцыйная заява СААЗ з наступным унясеннем аспартаму ў спіс небяспечных рэчываў», — піша агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы ў СААЗ.

Пры гэтым крыніцы адзначаюць, што, нягледзячы на ​​беспрэцэдэнтнасць будучай заявы, кампанія Coca-Cola зможа знайсці замену свайму асноўнаму кампаненту, каб пазбегнуць масавых судовых працэсаў са спажыўцамі.

Чытайце таксама:

Аральны сэкс стаў самым частым фактарам развіцця раку горла — даследаванне

Што будзе з кока-колай пры -57°С? На прыкладзе паказаў палярнік

Навукоўцы адкрылі нечаканы эфект звычайнага слабіцельнага

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
13
Сумна
1
Абуральна
0
6
Химоза/адказаць/
30.06.2023
Все никак не на.пут горе химики природу. Уже сколько этих Е запрещено. За остальными только вопрос времени. Приятного аппетита любителям глутамата натрия
1
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
30.06.2023
Хацеў я неяк на рыбалоўным буры балты адкруціць, нажы змяніць... Аж не! Ніяк не паддаваліся, заіржавелі!  У Інтэрнэце адшукаў патрэбную інфармацыю --- каб адкруціць іржавы болт трэба яго паліць кока-колай!!! Пайшоў у краму, набыў кока-колу... Змачыў балты. Няхай пастаяць да раніцы. Але, праз гадзіну рашыў праверыць, неўцярпёж! 
Балты, як па ўзмаху чароўнай палачкі -- лёгка, лёгка адкруціліся!
І я зразумеў -- якую атруту, хоць і рэдка, я піў! 
P.S: Калі ў Вас панос, страўнік "круціць" -- раю папіць кока-колы! Імгненна аздаравееце! Усе бактэрыі перадохнуць!
2
Янка/адказаць/
30.06.2023
Химоза, глутамат натрыя існуе ў прыродзе, бо з'яўляецца маркерам бялку. То бок там, дзе ёсьць амінакіслоты - там будзе і глутамат натрыю, які стварае густ бялку aka умамі. Праблему стварае выключна звышнарматыўнае ўжыванне гэтага рэчыва, асабліва недабрасумленнымі вытворцамі, якія спрабуюць праз гэта палепшыць густ нізкаякасных харчовых вырабаў. Але тое ж самае магчыма сказаць і ў датычэнні да звычайнай паваранай солі aka хлорыд натрыя.
А шматлікім даследванням і спрэчкам на конт канцэрагенасці аспартаму ўжо некалькі дзясткаў год і пакуль што ўпыўнена гаворыць аб шкоднасці аспартаму магчыма толькі пры звышнарматыўнам ягоным ўжыванні. Таму адносіны да аспартаму - справа кшталту падабаецца/не падабаецца, напрыклад можа не падабацца ягоны паслягуст.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031