Знайсці
22.06.2023 / 20:239РусŁacБел

Вязні наваполацкай калоніі мяркуюць, што ў Віктара Бабарыкі інсульт 

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў былы палітзняволены Валянцін Лабачоў. 

Сам Валянцін даведаўся пра гэта ад сваякоў аднаго з палітвязняў. 

«Віктар Бабарыка, магчыма, перанёс інсульт, і ў яго прабітае лёгкае», — расказваюць вязні калоніі. 

Яны не ведаюць, якая сувязь паміж інсультам і станам грудной клеткі.

Па інфармацыі з калоніі, Бабарыка дагэтуль не вярнуўся туды. 

Сам Валянцін Лабачоў мяркуе, што калі б у Віктара Бабарыкі ўсё было добра са здароўем, то праўладныя каналы ўжо б паказалі, як ён выглядае, як гэта было з Марыяй Калеснікавай. «А тут два месяцы нічога не вядома пра чалавека. Ці значыць гэта, што ён часткова ці поўнасцю паралізаваны?» — задаецца пытаннем былы палітвязень.

«Бабарыка знаходзіцца ў Калядзічах у Рэспубліканскім шпіталі для зняволеных», — мяркуе Валянцін Лабачоў. 

Таксама Лабачову расказалі, што Ігар Лосік будзе ў найбліжэйшы час пераведзены на турэмны рэжым.

«Таму што ён знаходзіцца ў ПКТ з лютага, а трымаць там могуць толькі да паўгода, з ПКТ у атрад ужо не вяртаюцца. Таму месяц-два, і ён будзе ўжо на так званай «крытай турме».

Ужо больш за месяц пра асуджанага на 14 гадоў калоніі Віктара Бабарыку нічога не вядома. Мяркуючы па наяўнай інфармацыі, у ноч з 24 на 25 красавіка яго шпіталізавалі ў бальніцу Наваполацка.

12 мая ад праваабаронцаў з’явілася інфармацыя, што да свайго атрада ў наваполацкай калоніі ён нібыта ўжо не прыпісаны, а пасля — пра тое, што яго нібыта перавялі ў турэмную бальніцу пры СІЗА-1 у Мінску. Пасля гэтага ніякіх звестак не паступала.

17 мая адбылося масавае затрыманне медыкаў у Цэнтральнай гарадской бальніцы Наваполацка — акурат той, куды даставілі былога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта і адкуль падпольны «Рабочы рух» атрымаў інфармацыю пра яго шпіталізацыю. Многім медыкам далі ад 10 да 15 сутак. Некаторым выпісалі штрафы.

У прыватнасці, вядома, што хірурга Міхаіла Пачкоўскага і ўролага Паўла Стальмакова арыштавалі на 15 сутак, загадчыцу аддзялення гінекалогіі Ірыну Васільеву і фельчарку хуткай дапамогі Наталлю Первянёнак — на 10 сутак, а спецыялістку УГД Алу Стальмакову аштрафавалі на 100 базавых (3700 рублёў).

Потым медыкаў звольнілі за прагулы, як паведамляў тэлеграм-канал «Белыя халаты».

Кіраўнік «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка вылучыў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары 2020 года і сабраў рэкордную колькасць подпісаў выбарцаў. Сацыялагічныя даследаванні паказвалі, што ён мае самы высокі рэйтынг сярод усіх кандыдатаў. Аднак у чэрвені 2020 года лукашэнкаўцы яго арыштавалі, а Цэнтрвыбаркам адмовіў яму ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата.

Чытайце таксама:

У Віктара Бабарыкі можа быць зламана рабро і прабіта лёгкае — Кабанаў

На Валадарцы Бабарыкі няма, ён «у Калядзічах». Так адказалі ў СІЗА-1

Віктара Бабарыку маглі перавесці ў бальніцу мінскага СІЗА — што гэта кажа пра яго здароўе?

Бабарыка больш не прыпісаны да атрада — праваабаронцы 

Усіх затрыманых медыкаў у Наваполацку звольнілі па артыкуле за прагулы — «Белыя халаты»

Агата Мурашка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
6
Сумна
16
Абуральна
80
2
Это раньше эскадроны смерти, а теперь исполнителей хватает/адказаць/
22.06.2023
Доклад начальства новополоцкой колонии: "Товарищ Президент! Ваше задание выполнено!"
5
Свет/адказаць/
23.06.2023
Не беларус-трус Может нет уже их всех… Машеньки, Бабарико,Статкевичавеликомученика! Радина, у тебя своя выгода. Не играй, противно! Сережи Тихановского? А вы, в иммиграции состоявшиеся, Свету ругаете, а сами жируете и хотите власти! Или все вместе, или временно попразднуете😜
2
Протос/адказаць/
23.06.2023
Бабарико человек кремля, для Лукашенко ценный заложник , у него лучшее мед обслуживание.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930