Знайсці
10.05.2023 / 14:054РусŁacБел

«Шапнулі, што падхапіў заразу». Што беларускія і расійскія прапагандысты напісалі пра стан Лукашэнкі

«Некаторыя пішуць, што Лукашэнка хворы. 9 мая гэтыя пісакі добра абгадзяцца».

Скрыншот відэа

На ўчарашніх мерапрыемствах з нагоды 9 Мая Аляксандр Лукашэнка меў хворы выгляд, з цяжкасцю перасоўваўся і нават упершыню не выступаў са сваёй стандартнай святочнай прамовай, а дэлегіраваў гэта міністру абароны Віктару Хрэніну.

Усё гэта выклікала шмат абмеркаванняў у інтэрнэце. Прапагандысты навыперадкі то адмаўлялі гэта, то кідаліся ў гнеў, то часткова прызнавалі факт дрэннага самаадчування Лукашэнкі.

Расійскія медыя: «Лукашэнка выглядае хворым»

Расійскія рэсурсы ў асноўным не хавалі нездаровага стану Лукашэнкі, а некаторыя ўвогуле наўмысна акцэнтавалі ўвагу на яго недамаганні і адсутнасці на некаторых мерапрыемствах.

Канечне, знайшліся і тыя, хто спрабаваў паказаць гэтую сітуацыю ў больш выгадным свеце, нават калі пры гэтым самі сабе супярэчылі. 

Беларуская прапаганда: «Вы думаеце, калі хтосьці калі-небудзь захварэе, то вы атрымаеце краіну?»

Беларускія прапагандысты навіны аб здароўі Лукашэнкі ў большасці сваёй успрынялі ў штыкі. Былі бачныя непрыняцце, лютасць, страх, паніка і спробы самазаспакаення.

Пры гэтым некаторыя нават дапусцілі найгоршы варыянт развіцця падзей.

Чытайце таксама:

Прапагандыстаў на 9 Мая паставілі ў адзін шэраг з генераламі ФОТАФАКТ

«Квартал-95 пераігрывае Крэмль». Як расійскія і беларускія прапагандысты адрэагавалі на начныя выбухі ў Крамлі

Красамоўна. Што лукашэнкаўскія каналы напісалі пра выбухі ў Мачулішчах

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
11
Ха-ха
68
Ого
3
Сумна
9
Абуральна
17
10.05.2023
I tut -*shapnili*....? Niczoga ni shavac.....Lepei by shaptali kali patrebna !
1
даведка/адказаць/
10.05.2023
Лукашенко на мгновение появился у монумента и не сказав ни слова благодарности ветеранам, помахал им перебинтованной рукой из г̶о̶р̶я̶щ̶е̶г̶о̶  роскошного немецкого бронированного лимузине в память о победе в 45-м.
0
Ёсік/адказаць/
10.05.2023
А калі б прамаўчаў, дык ад карыта адагналі бы?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031