Знайсці
06.04.2023 / 14:131РусŁacБел

Лосіка другі раз запар упяклі ў штрафны ізалятар

Больш за паўтара месяца ад палітзняволенага Ігара Лосіка няма лістоў, да яго не дапускаюць адвакатаў.

Журналіст «Свабоды», палітвязень Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня 2020 года, у снежні 2021 яму прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі.

У кастрычніку 2022 года ўлады Беларусі арыштавалі жонку Ігара Дар’ю, якую абвінавацілі ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» пра Ігара. У лютым 2023 года Лосік у наваполацкай калоніі атрымаў спагнанне, праз якое вязню скасавалі доўгатэрміновае спатканне з бацькамі. Яно павінна было адбыцца пры канцы сакавіка.

3 красавіка новая адвакатка палітвязня ездзіла ў наваполацкую калонію, аднак яе не пусцілі да падабароннага. Прычынай у адміністрацыі назвалі тое, што сам Ігар не напісаў заяву на сустрэчу з адвакатам. Абаронца напісала пісьмовы запыт на спатканне са сваім падабаронным без ягонай заявы, аднак просьбу не задаволілі. Папярэдняя спроба адваката трапіць да Ігара адбылася 10 сакавіка і мела такі ж вынік.

5 красавіка «Свабодзе» стала вядома, што Ігара Лосіка зноў змясцілі ў ШІЗА, другі раз запар. На які тэрмін і па якой прычыне, пакуль невядома.

Ранейшага адваката Ігара Лосіка Арцёма Сям’янава затрымалі ў Мінску 20 сакавіка. Сям’янаву прысудзілі 15 сутак нібыта за непадпарадкаванне міліцыі і змясцілі ў ЦІП. 4 красавіка яго перазатрымалі на Акрэсціна і прызначылі яшчэ 15 сутак арышту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
12
0
Жыхарка/адказаць/
06.04.2023
Бедны хлопец. Трымайся дзеля сям'і 🙏
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031