Знайсці
30.04.2021 / 17:14РусŁacБел

Першую дозу вакцыны ад кавіду атрымалі толькі 3% насельніцтва

Першы кампанент вакцыны супраць COVID-19 у Беларусі атрымалі больш за 3% насельніцтва, паведаміў БелТА галоўны дзяржаўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка.

«Ужо вакцынавалі першым кампанентам вакцыны, у асноўным гэта «Спутнік V», крыху больш за 3% насельніцтва. Мы чакаем у найбліжэйшы час, не далей чым на наступным тыдні, паступлення амаль 500 тысяч доз вакцыны «Спутнік V», вырабленай на прадпрыемстве «Белмедпрэпараты», таму тэмпы вакцынацыі будуць нарастаць», — сказаў Аляксандр Тарасенка.

Тэмпы вакцынацыі ў Беларусі застаюцца нізкімі ў параўнанні з лічбамі ў Расіі, Літве і Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера