Знайсці
25.04.2021 / 21:11РусŁacБел

Праўладны гісторык пра справу Фядуты і Зянковіча: Рыхтавалася дзесьці 150 уседарожнікаў з буйнакалібернымі кулямётамі

Пра гэта заявіў у эфіры АНТ Станіслаў Князеў — ураджэнец Навасібірска, выпускнік школы КДБ СССР і Акадэміі ФСБ Расіі, які ў пачатку 2000-х быў першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Цяпер ён выкладчык у Акадэміі кіравання.

«Рыхтавалася каля 150 уседарожнікаў з буйнакалібернымі кулямётамі. Меркавалася ўварванне пад прыкрыццём, што яны дойдуць да Мінска з Літвы за 3 гадзіны. І з буйнакаліберных кулямётаў узяць рэзідэнцыю і расстраляць прэзідэнта».

Нагадаем, 17 красавіка стала вядома аб затрыманні Фядуты, Зянковіча і Кастусёва, якія, як сцвярджае КДБ, нібыта рыхтавалі дзяржаўны пераварот і замах на Лукашэнку і яго дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031