Знайсці
03.03.2021 / 13:37РусŁacБел

Кіраўнік АГП Мікалай Казлоў адбывае 15 сутак на Акрэсціна, і ў гэты час адбываюцца незразумелыя рэчы

Мінскі гарадскі суд адмяніў пастанову раённага суда аб арышце — справа будзе разгледжаная іншым суддзёй. Калі 15 сутак адмененыя, то Казлова павінна былі адпусціць. Але яго не выпускаюць.

Кажуць, што палітык нібыта затрыманы да наступнага суда, які павінен адбыцца сёння, 3 сакавіка. Пры гэтым ні канцылярыя, ні сакратар суддзі не ведаюць, ці адбудзецца пасяджэнне.

***

Мікалай Казлоў быў асуджаны на 15 сутак за адмову даваць падпіску аб неразгалошванні ў Следчым камітэце. Суд адбыўся 18 лютага.

Кіраўніка АГП выклікалі ў СК яшчэ ў снежні 2020 года, каб той даў тлумачэнні аб дзейнасці Каардынацыйнай рады. Пратакол на Казлова склаў участковы Партызанскага РУУС пасля таго, як ён трэці раз запар адмовіўся даваць падпіску аб неразгалошванні.

Забралі яго адбываць суткі толькі 1 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031