Знайсці
29.10.2020 / 00:2821РусŁacБел

Караеў пра палітвязня Латыпава: Ён планаваў развеяць ядахімікаты на баявыя парадкі АМАПа

Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

Міністр унутраных спраў Юрый Караеў заявіў, што лідару «двара пераменаў», палітвязню Сцяпану Латыпаву, інкрымінуюцца яшчэ і эканамічныя злачынствы.

«У чым ён быў заўважаны? Пастаўка тых самых ядахімікатаў, сродкаў абароны раслін, са спробамі хабараў. Мы ўсё дакажам, — заявіў Караеў у эфіры «Беларусь 1». — Сядзеў бы ён ціха, можа, не прыцягнуў да сябе ўвагу, пакуль бы да яго не дабраліся».

«Ён увесь на далоні, гэты аматар ядахімікатаў. Дарэчы, планаваў развеяць ядахімікаты з якога-небудзь шматпавярховіка на баявыя парадкі АМАПа і ўнутраных войскаў. Ну, будзе адказваць».

Латыпава затрымалі 15 верасня ў вядомым двары дома па Смаргоўскім тракце. Затрыманне мужчыны трапіла на фота і відэа. Яго затрымалі, пасля таго як ён настойліва патрабаваў прадставіцца ад асоб без апазнавальных знакаў, якія зафарбоўвалі мурал з «дыджэямі перамен».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера