Знайсці
08.05.2020 / 16:3423РусŁacБел

За сустрэчу з Ціханоўскім асудзілі яшчэ аднаго медыка. Яго затрымалі ў судзе

Алег Краўцоў — другі медык з Ліды, якога закрылі на суткі. Яму 31 год, праўда, медыцына для хлопца толькі падпрацоўка. Пастаянна ён працуе ў мясцовай краме «5 Элемент», але пару разоў на месяц выходзіць на змену ў брыгаду хуткай дапамогі. Працуе фельчарам.

Алег Краўцоў справа

Краўцова затрымалі раніцай 8 мая ў судзе Лідскага раёна. Ён прыйшоў туды падтрымаць свайго калегу, фельчара хуткай дапамогі Паўла Палейчыка, якога асудзілі на 7 сутак за ўдзел у сустрэчы з блогерам Ціханоўскім. Сустрэча праходзіла яшчэ 22 красавіка.

Чытайце таксама: Фельчар з хуткай у Лідзе заявіў пра ціск на працы — і атрымаў 7 сутак

«Не трэба баяцца, трэба аб’ядноўвацца. Бо калі мы слабыя, мы баімся. Дайшлі да таго, што людзі, здаецца, сталі гатовыя да Паўночнай Карэі. Заўтра абвясці, што ўсё, бар’ер, мы гатовыя ўсё закрыць — і ніхто нічога не захоча зрабіць. Усе разам дружна ступяць у «шчаслівую будучыню», — выказаўся на сустрэчы Краўцоў. — Але сітуацыя, у якой мы знаходзімся, — кожны сам вінаваты ў гэтым. Народ заслугоўвае свайго правіцеля. Мы бачым прыклад той жа Арменіі, дзе людзі былі незадаволеныя і штосьці змянілі. Пакуль у нас не будзе крытычнай масы, няма на што спадзявацца. Ніхто за вас нічога не зробіць».

Самога Краўцова ў дзень затрымання, 8 мая, і асудзілі. Ён таксама атрымаў 7 сутак.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031