Знайсці
20.04.2020 / 14:383РусŁacБел

У Віцебску памерла яшчэ адна медсястра — ёй быў 41 год. Пнеўманія з каранавірусам

У Віцебску памерла 41-гадовая медсястра абласной клінічнай бальніцы Надзея Фаміна. У яе была пнеўманія з пацверджаным каранавірусам. Пра гэта TUT.BY паведамілі калегі памерлага медработніка.

Надзея Фаміна працавала медсястрой у аддзяленні мікрахірургіі вока абласной клінічнай бальніцы.

— Надзеі Віктараўне быў 41 год. Захварэла яна даўно — яшчэ ў сакавіку. Паўтара тыдня знаходзілася на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. У БХМД у яе два разы бралі мазкі на каранавірус. Вынік — станоўчы, — паведамілі калегі медсястры.

Медработнік памерла 16 красавіка ў рэанімацыі бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД).

— У яе засталася сястра, якая прыехала ў Віцебск з Масквы. Як Надзею хавалі, мы не ведаем. Сваячка нікога з калегаў на пахаванне не клікала, — падзяліліся работнікі абласной бальніцы.

Чытайце таксама: У Віцебску ад цяжкай пнеўманіі памерла 47-гадовая медсястра. Першая такая смерць медработніка

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031