Кандуктарка ў Стоўбцах захварэла на каранавірус
У кандуктаркі аўтапарка №17 у Стоўбцах знайшлі каранавірус, яна цяпер знаходзіцца ў бальніцы ў Валожыне, піша «Радыё Свабода».
Пра гэта стала вядома ў нядзелю, паведаміў гендырэктар «Мінаблаўтатранса» Уладзімір Федаровіч.
«Наогул у сістэме «Мінаблаўтатранса» гэта адзіны выпадак. Так атрымалася з супрацоўнікам у Стоўбцах. Цяпер вызначаюцца кантакты 1-га і 2-га ўзроўняў», — сказаў ён.
У самім аўтапарку сказалі, што кандуктаркі няма на працы цягам чатырох дзён, спачатку яна трапіла ў рэанімацыю, цяпер сябе адчувае лепш. Паводле інфармацыі ад мясцовых жыхароў, жанчына працавала кандуктарам на трох маршрутах грамадскага транспарту.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Пуцін: У Расіі на сёння няма планаў захопу Харкава
 7
Амерыканскія інвестары прадаюць акцыі EPAM
 3
Расійскія страты на вайне ва Украіне зноў сталі расці
 10
«Даведаліся пра цяжарнасць жонкі і набылі квіткі»: беларус два тыдні жыў на мосце ў Мексіцы, каб трапіць у ЗША
 19
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера