Знайсці
13.03.2020 / 14:068РусŁacБел

У Беларусі ўжо 27 выпадкаў каранавіруса 

РНК каранавіруса ў Беларусі выяўлены ў 27 чалавек, першыя трое выпісаныя. Ва ўстановах аховы здароўя 24 чалавекі, таксама застаюцца ва ўстановах аховы здароўя «кантакты першага ўзроўню», паведаміла Мінздароўя на брыфінгу ў Мінску.

7 захварэлых далі па 2-3 кантакты тых, хто заразіўся. 

Адзін з захварэлых схаваў інфармацыю пра наведванне Паўночнай Італіі і своечасова не выклікаў хуткую дапамогу. Ён працягваў сустракацца з сябрамі і сваякамі, хадзіў на дні нараджэння і спартыўныя мерапрыемствы, сказала прадстаўнік Мінздароўя на брыфінгу 13 сакавіка.

У выніку прыйшлося шпіталізаваць 91 чалавека, якія кантактавалі з ім, у тым ліку яго сына, які, не ведаючы, што вірус перадаўся і яму, хадзіў на заняткі ва ўніверсітэт і перадаў вірус сваім аднагрупнікам [напэўна, маецца на ўвазе факультэт міжнародных адносін БДУ — НН].

Таксама ў Мінздароўі адзначылі, што дзеці і падлеткі лёгка пераносяць вірус, а ў зоне рызыкі знаходзяцца пажылыя людзі.

Афіцыйны прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя сказаў, што чакаецца рост новых выпадкаў, гэта непазбежнасць працэсу.

У Беларусі зафіксавана 7 ачагоў каранавіруса.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031