Знайсці
18.01.2020 / 11:3550РусŁacБел

Камянецкі чыноўнік паабяцаў адарваць галаву настаўніку, які змагаецца за беларускамоўную школу АЎДЫЯ

Гісторыя здарылася падчас сустрэчы мясцовай улады з бацькамі і настаўнікамі наконт закрыцця Амелянецкай школы, адзінай беларускамоўнай школы ў Камянецкім раёне.

Настаўнік геаграфіі і фізкультуры Амелянецкай школы Павел Кендысь — гэта ён стварыў у інтэрнэце петыцыю , якую падпісалі 2300 чалавек, — спытаў у бацькоў, хто выступае за тое, каб школу не закрывалі.

Яго перабіў начальнік аддзела адукацыі Камянецкага райвыканкама Віктар Грыцук. Узнікла спрэчка, тады Віктар Грыцук на словы Паўла: «А што вы мне можаце зрабіць?», адказаў: «Галаву адарваць».

Віктар Грыцук. Фота dranik.org

«Спрэчка ўзнікла падчас сходу. Настаўнік паводзіў сябе неадэкватна, перабіваў выступоўцаў. Віктар Грыцук проста эмацыйна адрэагаваў на яго словы. Ніякай фізічнай расправай ён не пагражаў, — запэўнівае «Нашу Ніву» намеснік старшыні Камянецкага райвыканкама Дзяніс Шпак. — Што тычыцца школы, то да красавіка ніякага рашэння аб закрыцці не будзе. Пытанне вывучаецца ўсеба­ко­ва, каб прыняць узважанае рашэнне. Ёсць некалькі варыянтаў: ці зрабіць школу базавай, ці пакінуць толькі дзіцячы садок з пачатковай школай. А што рабіць з паводзінамі свайго супрацоўніка, хай вырашае дырэктар школы».

Віктар Грыцук адказаў, што яго словы былі вырваныя з кантэксту. Падрабязней тлумачыць сітуацыю ён адмовіўся.

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031