Знайсці
08.01.2020 / 15:0334РусŁacБел

Пагадненне аб візах за 35 еўра падпісана. Але шэнген патаннее не раней за 1 чэрвеня

Сёння, 8 студзеня, у Брусэлі адбылося падпісанне пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Згодна з ім, шэнгенскія візы патаннеюць да 35 еўра. Але гэта адбудзецца толькі пасля ратыфікацыі дакументаў. Меркавана — з 1 чэрвеня 2020 года, сказана ў прэс-рэлізе.

Беларусь была прадстаўленая міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

Разам з тым з 2 лютага ўступае ў сілу новы Візавы кодэкс ЕС, згодна з якім візы падаражэюць.

Найхутчэй, кошт шэнгенскай візы для беларусаў будзе наступны: 

  • да 1 лютага — 60 еўра
  • ад 2 лютага да 31 мая — 80 еўра
  • ад 1 чэрвеня — 35 еўра.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930