Знайсці
01.10.2019 / 11:241РусŁacБел

У Савет Рэспублікі ад Мінска вылучана 8 кандыдатаў. А было 9 прэтэндэнтаў

Ад Мінска ў Савет Рэспублікі вылучана 8 кандыдатаў, паведамляюць «Мінск-Навіны».

9 прэтэндэнтаў былі разгледжаны сёння на сумесным пасяджэнні Мінгарвыканкама і Мінгарсавета.

Ухвалены восем з іх:

  • Канстанцін Драздоўскі (дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі),
  • Андрэй Іванец (намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі),
  • Марына Ільіна (дырэктар гімназіі № 10),
  • Алег Румо (дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі),
  • Таццяна Рунец (начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў па г. Мінску),
  • Андрэй Русаковіч (загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін БДУ),
  • Сяргей Сівец (намеснік дырэктара — кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі),
  • Віктар Чайчыц (старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў).

Імя дзявятага прэтэндэнта, які застаўся ні з чым, пакуль не паведамляецца.

Адпаведна, падчас выбараў у Савет Рэспублікі будзе 8 кандыдатаў на 8 месцаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031