Знайсці
28.09.2019 / 13:1412РусŁacБел

Памёр рэжысёр Марк Захараў

Памёр расійскі рэжысёр Марк Захараў. Пра гэта РБК паведамілі ў дырэкцыі тэатра «Ленкам», дзе ён працаваў мастацкім кіраўніком.

Час і месца пахавання пакуль што невядомыя. 20 жніўня Захарава шпіталізавалі ў клінічную бальніцу з падазрэннем на запаленне лёгкіх. Акцёра выпісалі 9 верасня.

Марк Захараў нарадзіўся ў 1933 годзе ў Маскве. Пасля заканчэння інстытута ён некалькі гадоў займаўся рэжысурай у розных маскоўскіх тэатрах, а ў 1973 годзе стаў галоўным рэжысёрам Маскоўскага тэатра імя Ленінскага камсамола.

Сярод яго спектакляў — «У спісах не значыцца», «Юнона і Авось», «Памінальная малітва», «Каралеўскія гульні».

Захараў праславіўся і як кінарэжысёр, які ствараў фільмы ў тым ліку па творах Рыгора Горына і Яўгена Шварца, а таксама па ўласных сцэнарыях. Самыя вядомыя яго стужкі — «Звычайны цуд», «Той самы Мюнхгаўзен», «Формула кахання», «Забіць дракона», «12 крэслаў».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031