Знайсці
27.06.2019 / 11:529РусŁacБел

Памежнікі падлічылі, колькі замежнікаў у Беларусь прыехалі па бязвізе на Еўрапейскія гульні

У Дзяржаўным памежным камітэце Радыё Свабода назвалі лічбу замежных грамадзян, якія скарысталіся магчымасьцю без візы наведаць Беларусь у сувязі з Еўрапейскімі гульнямі.

«З 20 мая больш за 12 тысяч замежных грамадзян былі прапушчаныя ў бязвізавым парадку паводле акрэдытацыі і білетаў на 2-я Еўрапейскія гульні. Дакладнай лічбы няма перад вачыма, я зараз у службовай камандзіроўцы, але памятаю, што недзе каля 12 200. Звесткі я ўдакладняў сёння раніцай», — сказаў Радыё Свабода афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага Памежнага камітэта Антон Бычкоўскі.

У гэты лік уваходзяць 4 тысячы спартоўцаў, а таксама спартовыя функцыянеры з 50 краін, якія бяруць удзел у Еўрапейскіх гульнях.

Паводле Антона Бычкоўскага, частка іншаземцаў магла прыляцець на Еўрапейскія гульні без квіткоў проста ў Нацыянальны аэрапорт «Менск» і ўжо тут набыць квіткі на гульні.

Паводле Антона Бычкоўскага, сярод іншаземцаў, якія прыехалі ў Беларусь у сувязі з гульнямі праз памежныя пункты пропуску, найбольш турыстаў з Польшчы, Нямеччыны, Літвы, Латвіі.

«Наземныя пункты пропуску карыстаюцца большай папулярнасцю сярод гледачоў, а ўдзельнікі гульняў і арганізатары, зразумела, прыяжджалі ў асноўным праз аэрапорт», — сказаў Антон Бычкоўскі.

Колькі турыстаў з Расіі за гэты час прыехалі ў Беларусь, Антон Бычкоўскі сказаць ня змог, бо гэтыя турысты беларускімі памежнікамі не ўлічваліся.

Улады прагназавалі, што Беларусь падчас Еўрапейскіх гульняў наведае каля 30 тысяч замежных заўзятараў.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930