Знайсці
15.05.2019 / 15:1418РусŁacБел

Фёдар Поўны па даручэнні мітрапаліта Паўла зоймецца вывучэннем Курапат

Пратаіерэй Фёдар Поўны, настаяльнік храма Усіх святых у Мінску, нібыта мае намер узначаліць царкоўную камісію па вывучэнні сітуацыі з Курапатамі. Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку тэолаг Наталля Васілевіч.

Фёдар Поўны кажа, што ніякай камісіі няма, але ён гэтым пытаннем сапраўды займаецца.

Чытайце. Фёдар Поўны пра знос крыжоў: Курапаты — метафарычна чалавечая Галгофа

«Патрыяршы экзарх даручыў, каб мы прапрацавалі гэтае пытанне для канчатковага фарміравання пазіцыі праваслаўнай царквы і знайшлі ўсе гістарычныя дадзеныя. «Вы там бліжэй, выказваліся па гэтым пытанне, займіцеся», — вось так ён мне сказаў. Я пагадзіўся», — сказаў Фёдар Поўны.

«Я збіраюся правесці сур'ёзную работу, разабрацца, паглядзець дакументы, бо ёсць вельмі шмат самай рознай інфармацыі, а калі не бачыў арыгіналаў, то не ведаеш каму верыць. Пасля нашых ацэнак, я думаю, выкажацца і патрыяршы экзарх», — дадаў ён. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031