Знайсці
07.05.2019 / 13:4623РусŁacБел

У Магілёве пры ўдзеле Ігара Марзалюка ўрачыста адкрылі… новыя поручні ФОТЫ

Напярэдадні 74-й гадавіны Перамогі над нацысцкай Германіяй у Магілёве ўрачыста адкрылі добраўпарадкаваны спуск у гарадскім парку, паведамляе СТБ. Мяркуючы па фота, працы былі недарагімі і не асабліва маштабнымі. Тым не менш, мясцовыя ўлады паднеслі гэта як невялікі падарунак магілёўцам да Дня Перамогі.

«Тут досыць круты спуск, у людзей гэта была даўняя праблема. Тут стаялі драўляныя часовыя парэнчы, не вельмі добрыя, скажам мякка. Таму мы вырашылі, што з улікам гэтых светлых святаў — і памінання ўсіх продкаў, і самага вялікага свята, 9 Мая — такі невялікі падарунак», — распавёў магілёўскі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера