Знайсці
29.03.2019 / 10:4445РусŁacБел

Rammstein выпусціў эпатажны кліп: за паўдня ён набраў 5 мільёнаў праглядаў і прывёў да спрэчак ВІДЭА

Пасля дзесяцігадовага маўчання легендарны нямецкі гурт вярнуўся з сінглам Deutschland і анансаваў выхад новага альбома.

Апошняя на сённяшні дзень плытка Rammstein пад назвай Liebe ist für alle da выйшла ў кастрычніку 2009 года. Пасля гэтага гурт актыўна гастраляваў, выпускаў канцэртныя DVD, а музыкі займаліся сольнымі праектамі.

Учора на афіцыйным сайце калектыва была аб'яўленая дата выхаду новага альбома — 17 мая 2019 года. Назва і вокладка пакуль невядомыя. Таксама быў прэзентаваны кліп на песню Deutschland.

Увага! На прагляд кліпа ёсць узроставыя абмежаванні!

Яшчэ да афіцыйнага выхаду кліпа ў інтэрнэце былі апублікаваныя кароткія тызеры, у адным з якіх музыкі паўсталі ў выглядзе вязняў канцлагера з пятлёй на шыі. Гэта абразіла яўрэйскую супольнасць і экспертаў па тэме Халакосту, якія выказалі думку аб тым, што гурт перайшоў усе межы маралі, і запрасілі музыкаў наведаць канцлагер Дахау.

Праз увесь дзевяціхвілінны ролік праходзяць розныя эпохі: артысты паўстаюць у вобразах рыцараў, манахаў, нацыстаў і іх ахвяр, наменклатуры ГДР, тэрарыстаў і касманаўтаў. Усе гэтыя сюжэты аб'ядноўвае ўдзел цемнаскурай дзяўчыны, якая ў цітрах пазначана Germania. Такім чынам музыкі хацелі паказаць неперарыўнасць нямецкай гісторыі, нягледзячы на ўсе яе чорныя старонкі.

У канцы кліпа Germania ашчанілася — такі вобраз сучаснага грамадства. І невядома, што будзе, калі гэтыя шчаняты вырастуць і сарвуцца з ланцугоў.

За 12 гадзін эпатажны кліп набраў больш за 5 мільёнаў праглядаў. 

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031