Знайсці
01.02.2019 / 21:3537РусŁacБел

У Курапатах разбілі лаву Клінтана

Лава памяці ад амерыканскага народа ў Курапатах ізноў разбурана вандаламі. Лаву разбілі на чатыры кавалкі, паведамляе Зміцер Дашкевіч.

Вядома, што лаву Клінтана спрабавалі разбурыць 19 снежня 2018 года, але тады абаронцы Курапат спынілі вандала.

Лава Клінтана была ўсталяваная ў Курапатах у памяць пра наведванне ў 1994 годзе народнага мемарыяла прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам. Лаву двойчы бурылі, і двойчы намаганнямі абаронцаў Курапатаў яе аднаўлялі.

За апаганьванне помнікаў у Беларусі прадугледжанае крымінальнае пакаранне, але вінаватых ні разу не знаходзілі. 

Чытайце таксама:

Прыйшоў з кувалдай бурыць лаву Клінтана. Абаронцы Курапат спынілі вандала

У Курапатах адноўленая «лава Клінтана»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031