У Брэст прыехаў 12-ы чэмпіён свету па шахматах Анатоль Карпаў ФОТА
Фота: brestcity.com / Брэсцкі гарвыканкам
12-ы чэмпіён свету па шахматах Анатоль Карпаў прыехаў у Брэст для ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Кубка Карпава, перадае БелТА.
Турнір праводзіцца сёння ў рамках II Міжнароднага шахматнага фестывалю «Чорная пешка». Запланаваныя лекцыя і майстар-клас Анатоля Карпава ў брэсцкім шахматным клубе.
Раніцай 4 лістапада 2018г. у Брэсце адбылася прэс-канферэнцыя Анатоля Карпава, дзе ён высока ацаніў Беларусь як месца правядзення Сусветнай шахматнай алімпіяды.
Фота: brestcity.com / Брэсцкі гарвыканкам
«Правесці шахматную алімпіяду няпроста: трэба прыняць адных толькі ўдзельнікаў да 2 тысяч, не лічачы аматараў шахмат, турыстаў. Паралельна з Алімпіядай праводзіцца кангрэс. Таму тое, што Беларусі ўдалося заваяваць гэта права, — вялікае дасягненне. Цяпер трэба добра падрыхтавацца і правесці», — заявіў Анатоль Карпаў.
Мінск ў 2022 годзе прыме 45-ю Сусветную шахматную алімпіяду, падрыхтоўка да якой ужо пачалася. Зборная Беларусі плануе выступіць на хатнім турніры трыма складамі.
Фота: brestcity.com / Брэсцкі гарвыканкам
Старшыня Беларускай федэрацыі шахмат, віцэ-прэзідэнт ФІДЭ Анастасія Сарокіна запрасіла легендарнага шахматыста стаць ганаровым госцем алімпіяды і тых падзеях, якія будуць ёй папярэднічаць. «У нас будзе жаночы і мужчынскі Кубкі свету — у 2020 і 2021 гадах адпаведна. Акрамя таго, у наступным годзе, калі ў Брэсце будзе зноў праходзіць Кубак Карпава, мы пастараемся завяршыць рэканструкцыю нашага Палаца шахмат у Мінску. Спадзяюся, вы возьмеце ўдзел у яго адкрыцці», — сказала Анастасія Сарокіна.