Беларусь выставіць на Сусветную шахматную алімпіяду тры каманды
pxhere.com
Беларусь плануе выступіць на Сусветнай шахматнай алімпіядзе 2022 года трыма камандамі. Пра гэта распавяла журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА старшыня Беларускай федэрацыі шахмат, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі шахмат (ФІДЭ) Анастасія Сарокіна.
«Акрамя мужчынскай і жаночай зборных, удзел прыме і моладзевая зборная [Падчас Шахматнай алімпіяды ідуць матчы паміж зборнымі краін]. Разумеем, наколькі вялікі аб'ём работы па падрыхтоўцы трэба будзе правесці. Неўзабаве цяперашні склад моладзевай каманды адправіцца на чэмпіянат свету ў Грэцыю. У беларускай зборнай вельмі добрае маладое пакаленне хлопчыкаў і дзяўчынак 12-14 гадоў, якія могуць увайсці ў склад праз чатыры гады. у Мінску тры гады запар праходзіць чэмпіянат свету сярод кадэтаў, які надаў імпульс нашым юніёрскім шахматам», - адзначыла старшыня.
Сусветная шахматная алімпіяда — 2022 пройдзе на канькабежным стадыёне «Мінск-Арэны» і збярэ прадстаўнікоў больш за 180 краін.