Знайсці
24.09.2018 / 09:2720РусŁacБел

Прадстаўнік Украіны ў ААН прапанаваў перанесці перамовы па Данбасе з Мінска ў іншы горад

Перамовы Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе варта перанесьці зь Менску ў іншы горад, а ў ідэале — увогуле за межы Беларусі, паколькі дэлегацыя Беларусі пры ААН «хранічна» галасуе супраць любых ідэй і прапановаў Украіны, нават тых, якія не датычацца канфлікту з Расеяй, заявіў пастаянны прадстаўнік Украіны ў ААН Уладзімір Ельчанка ў эфіры ўкраінскага тэлеканала «Прямий», паведамляе Радыё Свабода.

«Мне здаецца што трэба ўжо рабіць сур’ёзныя высновы з пазыцыі Беларусі, з пазыцыі Казахстану. Калі яшчэ можна зразумець галасаваньне Сырыі, Паўночнай Карэі, — гэта проста сатэліты. Але так скажам, нашы суседзі, нашы былыя партнэры па СНД — я не магу зразумець, чаму яны галасуюць «супраць», — сказаў Ельчанка.

Пастаянны прадстаўнік Украіны ў ААН адзначыў, што пазыцыя Беларусі — адкрыта варожая ў дачыненьні да Ўкраіны — выглядае дзіўнай, бо Беларусь ўвесь час гучна заяўляе аб сваім нэўтралітэце.

«Я асабіста цалкам падтрымліваю, я ня памятаю ўжо хто гэта прапаноўваў, некаторыя дэпутацкія групы ў нас у Вярхоўнай Радзе, што нам трэба проста пераносіць гэтую пляцоўку зь Менску ў нейкую іншую сталіцу», — сказаў Ельчанка.

Ён абвінаваціў беларускую дэлегацыю ў ААН у адкрытым сабатажы любых ўкраінскіх прапановаў.

«Яны проста хранічна галасуюць супраць любых нашых ідэй, супраць любых нашых прапановаў, нават тых, што ня тычацца канфлікту з Расеяй. Гэта ўжо сьведчыць аб пэўнай пазыцыі краіны, зыходзячы зь якой можна было рабіць сур’ёзныя высновы», — заявіў Ельчанка.

У студзені 2018 году прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў перанесьці перамовы па Данбасе зь Менску ў іншае месца.

Раней падчас першай сустрэчы Пятра Парашэнкі з Уладзімірам Пуціным ў 2014 годзе Нурсултан Назарбаеў прапаноўваў праводзіць сустрэчы па Данбасе ў Астане. Аднак Пуцін абраў Менск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031