«Новы час» выйграў суд у Ізраілевіча
У судзе Савецкага раёна Мінска адбылося паседжанне па іску Аркадзя Ізраілевіча да «Новага Часу» і Дзяніса Івашына.
Івашын адзначыў, што артыкулы пабудаваны на праверанай інфармацыі, атрыманай з дзяржаўных крыніц. А адвакатка Ізраілевіча спрабуе зрабіць высновы за чытачоў.
Фота: Новы Час.
Абаронца Івашына Агееў пабудаваў сваю прамову на тым што ў пазове блытаецца меркаванне і сцверджанне. Журналіст не мусіць пацвярджаць свае меркаванні нейкімі фактамі і доказамі хаця змест расследавання падмацаваны дакументамі і адпавядае рэчаіснасці.
Акрамя таго, усе чацвёра прамоўцаў: Арцём Калоша, Аксана Колб, Дзяніс Івашын і Алег Агееў адзначылі, што негатыўнае стаўленне да Ізраілевіча прадыктавана выключна ягонымі паводзінамі ў сацсетках і беспадстаўнымі абвінавачваннямі ў антысемітызме.
Рашэнне: суд адмовіў Ізраілевічу ў задавальненні пазову. Суд адхіліў як абвяржэнне, так і кампенсацыю «маральнай шкоды».