Знайсці
11.04.2018 / 06:3719РусŁacБел

З часу тэракту ў мінскім метро прайшло сем гадоў

Сёння, 11 красавіка, — сёмыя ўгодкі (11.04.2011) тэракту на станцыі «Кастрычніцкая» мінскага метро.

Выбух тады прагрымеў у 17:56 на платформе станцыі, у гадзіну пік. Загінулі і памерлі ад ран 15 чалавек, а 387 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

У арганізацыі тэракту абвінавацілі Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Іх асудзілі да смяротнай кары.

У гадавіну тэракту мінчукі звычайна нясуць кветкі да мемарыялу на ўваходзе на станцыю, праводзяцца таксама жалобныя мерапрыемствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031