Знайсці
02.10.2017 / 11:5724РусŁacБел

Колькасць загінулых пры стральбе ў Лас-Вегасе перавысіла 50 чалавек, параненых больш за 400

AFP

Невядомы адкрыў агонь па наведніках фестывалю кантры побач з казіно Mandalay Bay ў Лас-Вегасе (ЗША). Па словах мясцовага шэрыфа, загінулі больш за 50 чалавек, яшчэ каля 400 атрымалі раненні. Стралок забіты падчас спецаперацыі.

Па ўдакладненых дадзеных, узброены мужчына пачаў страляць па людзях, якія прыйшлі на фестываль, з 32-га паверха гатэля Mandalay Bay, размешчанага побач з аднайменным казіно. Па дадзеных паліцыі, ён дзейнічаў у адзіночку і саўдзельнікаў у яго не было.

На фотаздымках з месца падзей, якія з'явіліся ў сацсетках і фотабанках, бачныя людзі, якія ляжалі на зямлі ў крыві. Мясцовыя СМІ са спасылкай на відавочцаў сцвярджаюць, што стральба была інтэнсіўнай.

«Абойма за абоймай — кулі лёталі паўсюль», - прыводзяць яны словы аднаго са сведкаў.

Пасля прыбыцця на месца здарэння паліцыі стралок усё гэтак жа з 32-га паверха адкрыў агонь па паліцэйскіх машынах. Паліцыя разбіла побач з казіно аператыўны штаб і пачала спецаперацыю.

Паліцэйскія папрасілі не трансляваць у сеткі і ў эфіры іх перамяшчэнні, каб не раскрыць стралку пазіцыі спецназа. На час аперацыі часова прыпыніў працу аэрапорт, размешчаны непадалёк ад месца здарэння.

У ходзе спецаперацыі падазраванага застрэлілі, аднак паліцыя яшчэ некаторы час прасіла не набліжацца да казіно і гатэльнага комплексу, бо не выключала, што ў забітага стралка былі саўдзельнікі. У выніку гэтыя засцярогі не пацвердзіліся.

Па словах крыніц тэлеканала Сі-бі-эс ў праваахоўных органах, стралок быў 60-гадовы пенсіянер, які ні разу не трапляў у поле зроку паліцыі. Адзначаецца, што ён быў ветэранам амерыканскай арміі і не ўдзельнічаў у баявых дзеяннях дзе-небудзь.

***

Колькасць загінулых і пацярпелых працягвае ўдакладняцца, але ўжо можна сказаць, што трагедыя ў Лас-Вегасе стала найбуйнейшым у гісторыі ЗША масавым забойствам людзей з ужываннем агнястрэльнай зброі.

Шэрыф Лас-Вегаса Джозэф Ламбарда назваў журналістам імя забойцы, асоба якога раней не раскрывалася. Злачынцам аказаўся 64-гадовы Стывен Пэдак.

Раней паведамлялася, што ў паліцыі пакуль няма дадзеных пра сувязі стралка з якой-небудзь экстрэмісцкай групоўкай.

Шэрыф таксама заявіў журналістам, што паліцыі ўдалося выявіць раней абвешчаныя ў вышук аўтамабілі і ўстанавіць месца знаходжання жанчыны, якая засялілася ў нумар у гатэлі Mandalay Bay, з якога вялася стральба, разам з нападнікам.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031