Знайсці
15.03.2017 / 09:527РусŁacБел

Сцяна Шчоткінай «заміраточыла» мноствам фігурак Мясніковіча ФОТАФАКТ

На мінскай сцяне, якая праславілася партрэтам экс-міністра працы Марыяны Шчоткінай, з'явілася новае графіці — 12 фігурак старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча. Ніякага подпісу пад імі няма. 

Нагадаем, плот у адным з мінскіх дворыкаў набыў вядомасць, калі на ім з'явілася выява экс-міністра працы Марыяны Шчоткінай з подпісам «Гэта я аўтар падатку на беспрацоўных». Партрэт правісеў некалькі гадзін, пакуль яго не знішчылі работнікі ЖЭСа. 

Неўзабаве на тым самым месцы невядомым графіцістам быў зроблены надпіс «Вы ж самі ўсё разумееце». Яго існаванне таксама было нядоўгім. Колькі праіснуюць «мясніковічы», пакуль сказаць складана. Дарэчы, Шчоткіна зараз з'яўляецца намесніцай Мясніковіча ў Савеце Рэспублікі.

Але сёння раніцай выява Мясніковіча з'явілася таксама на вуліцы Дружнай.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031