Знайсці
08.03.2017 / 19:3961РусŁacБел

Сяргей Міхалок сабраў «Мінск-Арэну» ФОТА, ВІДЭА

Лепшыя моманты канцэрту:

У праграму «Double Hot» ўвайшлі лепшыя трэкі BRUTTO з альбомаў «Родны край» і «Underdog», а таксама залатыя хіты «Ляпісаў» за апошнія 10 гадоў. 

Міхалок павіншаваў «доблесных жанчын» са святам, пракрычаўшы разам з залам « гіп-гіп ура!» і прапанаваў працягнуць праграму на вуліцах Мінска. Вось і ўсё, што ён сказаў.

Мінчукі спяваюць у аўтобусе «Грай» ВІДЭА

Як праходзіў канцэрт, глядзіце ў рэпартажы «НН».

Перад пачаткам канцэрту музыканты правялі маштабную аўтограф-сесію.

На канцэрце ў вялікай колькасці прысутнічае міліцыя. Гледачоў са сцягамі буйным планам здымаюць на камеру.

Група падтрымкі BRUTTO прапануе абменьваць бел-чырвона-белыя сцягі на сцягі з эмблемай BRUTTO.

Арганізатары кажуць, што, пасля канцэрта нібыта можна вярнуць свой сцяг, а сцяг BRUTTO, са слоў арганізатараў, можна будзе пакінуць сабе.

Падчас выканання песні «Родны край» над залай падняліся бел-чырвона-белыя сцягі.

Гледачы запалілі фаер, які цудам пранеслі ў залю. Фота даслаў чытач.

Група пракацілася з «Double Hot» па гарадах Украіны, Амерыкі і Еўропы, і, вядома, гучна прэзентавала праграму ў Гомелі. Прэзэнтацыя дэбютнага на роднай зямлі канцэрта BRUTTO, у Гомелі, сабраў 5000 гледачоў з усёй краіны.

Фота Ірыны Арахоўскай, Мікіты Недаверкава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031