Знайсці
06.03.2017 / 22:5652РусŁacБел

БТ: Жыхар Гомеля рыхтаваў тэракт падчас святкавання Дня незалежнасці ў 2014 годзе

У эфіры «Беларусь-1» з’яўвіўся «Спецыяльны рэпартаж». Праграма з’явілася тэрмінова, у раскладзе перадач яе не было.

У адным з момантаў перадачы вядучы заявіў, што перад 3 ліпеня 2014 года у Бабруйску быў затрыманы «анархіст Сяргей Раманаў», які накіроўваўся ў Мінск на святкаванне афіцыйнага Дня незалежнасці. У яго заплечніку нібыта знайшлі 155 грамаў трацілу.

«Нескладана ўявіць, што б адбылося ў натоўпе, калі б выбуховое рэчыва было выкарыстана па сваім прамым прызначэнні», — падсумаваў голас за кадрам.

Раней ні пра якія затрыманні анархіста Раманава сілавікі не паведамлялі.

Сяргей Раманаў нарадзіўся ў 1994 годзе ў Расіі. Жыве ў Гомелі. Раней судзімы за незаконныя аперацыі са зброяй.

Чытайце таксама: Бацька «анархіста Раманава» пра аўтараў расследавання БТ: «Я скручу ім башку»

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031