Знайсці
26.03.2016 / 22:41107РусŁacБел

Правакатар, які пачаў біццё акон Дома ўрада ў 2010-м, прысутнічаў на Дні Волі — 2016 ФОТЫ

19 снежня 2010 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, адбылася масавая маніфестацыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі. Калі дэманстранты дайшлі да плошчы Незалежнасці, правакатары распачалі біццё вокан Дома ўрада. Гэта стала падставай для разгону, арышту соцень людзей і пагрому апазіцыйных асяродкаў.

Фотакамеры зафіксавалі тады некалькі чалавек, якія прынеслі «інвентар» (рыдлёўкі, брускі) і распачалі біццё шыбаў.

Вось непрыкметны мужчына ў куртцы з капюшонам падносіць да Дома ўрада рыдлёўкі.

Гэты чалавек прынёс рыдлёўкі да ганку Дома ўрада за лічаныя хвіліны да «штурму». Фота karpenkod.blogspot.com

А вось чалавек б'е вокны брусом.

Мужчына б'е вокны збоку ад галоўнага ўваходу. Звярніце ўвагу на аператараў спецслужб з характэрнымі малымі камерамі, якія здымаюць яго са спіны.

Вось ён ужо з іншай «зброяй» — пакункам ксеракснай паперы каля акон, загадзя абароненых шчытамі спецназа. Фота Аляксей Громаў.

А тут ствараецца ўражанне агрэсіі дэманстрантаў да спецназаўцаў. Гэтае фота абышло дзяржаўныя газеты. Фота Андрэй Смірноў.

Гэты чалавек на вачах у журналістаў тады спакойна сышоў з плошчы Незалежнасці ў кампаніі некалькіх мужчын.

І вось падчас шэсця на Дзень Волі — 2016 у аб'ектыў камеры журналіста «Нашай Нівы» трапіў надзіва падобны мужчына. Ён быў нават апрануты гэтаксама — у чорную шапачку і шэрую спартовую куртку з трыма палоскамі на плячах.

25 сакавіка гэты чалавек не скандаваў лозунгаў разам з усімі, трымаўся каля краю калоны і пазбягаў камер. Але сам час ад часу спыняўся і фатаграфаваў калону дэманстрантаў.

Вельмі падобна, што гэта той самы гэта чалавек.

NN.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031