Знайсці
24.03.2016 / 21:29РусŁacБел

Аэрапорт Бруселя адкрыецца не раней за панядзелак

Аэрапорт Бруселя зноў адкрыецца для пасажыраў не раней за 28 сакавіка, паведамляе яго афіцыйны твітар.

У паведамленні гаворыцца, што аэрапорт будзе закрыты як мінімум да 27 сакавіка ўключна. Такім чынам, у агульнай колькасці яго праца будзе прыпыненая амаль на тыдзень.

Аэрапорт Бруселя зачынілі ў аўторак, 22 сакавіка, у сувязі з падвойным выбухам у зале прылёту, у выніку якога загінулі больш за дзесяць чалавек. На фотаздымках з месца здарэння было відаць, што ў будынку абвалілася столь.

Пасля закрыцця аэрапорта многія авіякампаніі дазволілі кліентам вярнуць квіткі ў Брусель ці з Бруселя і атрымаць поўную кампенсацыю, альбо ж лятаць праз Дзюсельдорф і Амстэрдам.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031