Знайсці
12.01.2016 / 17:4226РусŁacБел

У Мінску затрымалі баевіка «ДНР»

Непрацуючы 35-гадовы жыхар Пружанскага раёна знаходзіўся ў вышуку за нявыплату аліментаў.

Жыхар Пружанскага раёна затрыманы па падазрэнні ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны. Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Фёдар Балейка.

Начальнік Пружанскага РУУС Аляксандр Гук пацвердзіў «Нашай Ніве», што затрыманы ваяваў на баку так званай «Данецкай народнай рэспублікі».

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Пружанскага РАУС затрымалі мужчыну 11 студзеня ў Мінску. Цікава, што непрацуючы 35-гадовы жыхар Пружанскага раёна знаходзіўся ў вышуку за нявыплату аліментаў.

«Калі яго прывезлі ў Пружаны, пачалі працаваць, высветлілася, што ён прымаў удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей у складзе баявых атрадаў. Мае ўзнагароды, пацвердзіў гэта падчас апытанняў. Дзеянні яго будуць кваліфікавацца ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам», — паведаміў начальнік УУС.

Зміцер Панкавец; інф. БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031