Знайсці
13.11.2015 / 15:2928РусŁacБел

Ідэолаг «русского мира» ўсё ж такі выступіць у Мінску

Заплянаваная на 17 лістапада сустрэча з расійскім ідэолагам і пісьменнікам Мікалаем Старыкавым у Мінску адбудзецца. Пра гэта Свабодзе паведамілі праз тэлефон, па якім можна запісацца на ўдзел у мерапрыемстве.

«Так, усё ў сіле, усё адбудзецца. Для ўдзелу трэба паведаміць імя, прозьвішча і кантактны нумар тэлефона», — сказалі Свабодзе.

Візіт Мікалая Старыкава ў Мінск арганізуюць інфармацыйны партал «Русь Молодая» і міжнародны медыяклуб «Формат-а3».

«Шматпалярны свет і асяродкі нестабільнасці» — так пазначана тэма размовы з расійскім госцем.

За апошнія два гады Мікалай Старыкаў напісаў кнігі «Сталін. Успамінаем разам», «Геапалітыка: як гэта робіцца», «Украіна. Хаос і рэвалюцыя — зброя даляра», «Расія. Крым. Гісторыя», «Улада».

Мадэратарам сустрэчы мае быць беларускі тэлевядучы Вадзім Гігін.

Напярэдадні была адмененая сустрэча з Мікалаем Старыкавым у «Доме кнігі «Светач»».

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031